Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вольга Гапеева і Віктар Сямашка апублікавалі летні альбом для дзяцей і дарослых «Сьпеўнік багоўкі»

22.07.2026 15:16
Музычнае вырашэнне атрымалі вершы з анталогіі нерыфмаванай паэзіі для дзяцей, якую ўклала і праілюстравала Вольга.
.
.«Сьпеўнік багоўкі» – летні альбом для дзяцей і дарослыхпрэс-матэрыялы

Яна ж пераклала на беларускую мову творы шматлікіх аўтараў розных эпохаў і куткоў свету ад Скандынавіі да Новай Зеландыі, ад абедзвюх Амерык да Ірана, Індыі і Японіі. Да прыкладу, тры нумары ў «спеўніку» інспіраваныя паэзіяй Заро Уайл, былой танцоркі, якая піша па-ангельску ў Францыі ды мае беларускае паходжанне.

Спяваюцца словы нямецкага дадаіста і пачынальніка «гукавой паэзіі» Х'юга Байля, прадстаўніка «чорнай паэзіі» з Кубы Нікаласа Гільена, загучала «Аліва» Федэрыка Гарсіі Лёркі ды шмат іншых адметных вершаў. Усяго ў трэк-лісце 24 кампазіцыі агульнай працягласцю 40 хвілін.

— Вольга падала ідэю заняцца гэтым матэрыялам летась падчас фэсту Pradmova ў Варшаве. Спачатку я зусім не ўяўляў, што можа атрымацца. Але паступова ўвайшоў у ролю дзіўнаватага дзіцячага барда з маленькай гітаркай. Далучыў вакальны квартэт з самога сябе таксама. То бок, вырашыў зрабіць усё па-хатняму, аскетычна і лаканічна, але вынаходліва, каб у кожнай песні мелася свая цікавостка, і каб яны звязваліся міжсобку,  гэтак Віктар Сямашка апісвае працэс.

 Альбом атрымаўся вельмі разнастайным, дзе спалучыліся лірычнае і бунтарскае, іранічнае і ўдумлівае. Я вельмі ўдзячная Віктару, які пагадзіўся на гэтую авантуру. Як можна праспяваць хайку або танка, і, увогуле, нерыфмаваныя вершы? Гэта выпрабаванне яшчэ тое! Мне хацелася, каб у дзяцей (і дарослых) была магчымасць і ў музычным плане мець нешта эксперыментальнае і авангарднае, з элементамі какафоніі і джазу, што пашырала б іхны музычны гарызонт»,  дзеліцца ўражаннямі Вольга Гапеева адразу па першым праслухоўванні.

Са «Сьпеўнікам багоўкі» можна пазнаёміцца на платформе Soundcloud. А першая беларуская анталогія нерыфмаванай паэзіі для дзяцей дасяжная праз сайт выдаўца Skarynapress.com.

прэс-рэліз VS&C°/ав